На Брэстчыне ахвяраў кляшчоў стала больш у чатыры разы

Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што падчапіць паразіта можна ў парку, лесе, уздоўж рэк. У вірусалагічных лабараторыях за дзень прымаюць некалькі дзясяткаў пацыентаў. Дарэчы, сёння на наяўнасць інфекцыі даследуюць не толькі кляшчоў, але і кроў ахвяры.



У Брэсцкай вобласці ўжо з'явіліся першыя выпадкі захворвання клешчавым энцэфалітам і выпадкі лайм-барэліёзу. Праўда, гэта адзінкавыя выпадкі. Пік заўсёды прыпадае на канец чэрвеня — ліпень і пачатак жніўня.



Спецыялісты раяць апранацца ў светлую вопратку, на ёй кляшчы больш прыкметныя. Часцей аглядаць дзяцей, карыстацца спрэямі ад насякомых і звяртацца да медыкаў пры ўкусах.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі