На Брэстчыне ад маланкі згарэлі два будынкі

На Брэстчыне ад маланкі згарэлі два будынкі

Адразу два будынкі ў Брэсцкай вобласці сталі ахвярамі стыхіі ў Брэсцкай вобласці ўвечары 12 красавіка, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У вёсцы Радаўня Іванаўскага раёна пажар адбыўся ў драўлянай гаспадарчай пабудове. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены будынка. Меркаваная прычына пажару — навальнічны разрад маланкі.

Яшчэ адзін пажар ад маланкі адбыўся ў Лунінцы на вуліцы Лахоўскай. Там загарэўся цагляны жылы дом, які належыць 63-гадовай пенсіянерцы. Ад агню пацярпеў дах і перакрыцце дома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі