Вы тут

На Беларускай валютна-фондавай біржы пачынаюцца таргі кітайскім юанем

Кітайскія юані і Беларусь / pixabay.com

На Беларускай валютна-фондавай біржы пачынаюцца таргі кітайскім юанем. Пра гэта ў сераду паведамляе Нацбанк РБ. Адзначаецца, што новаўвядзенне з'явілася "у мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання нацыянальных валют у знешнеэканамічных разліках за кошт зніжэння выдаткаў удзельнікаў валютнага рынку". Магчымасць "здзяйснення аперацый з кітайскімі юанямі" прадастаўляецца з 18 сакавіка.

Нацбанк паведамляе, што "таргі па валютнай пары кітайскі юань/беларускі рубель будуць праходзіць аналагічна таргам асноўнымі валютамі".

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "напэўна, будзем хутка змагацца, каб лішні расійскі рубель быў у кішэні ці юань", а долар "нікому не патрэбны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.