На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 20 тон сернай кіслаты

Як адзначае БЕЛТА, паводле рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі гэты тавар з'яўляецца абмежаваным да ўвозу і вывазу на мытную тэрыторыю Мытнага саюза. Да таго ж, серная кіслата паводле пастановы Мінздароўя Беларусі ўключаная ў спіс прэкурсораў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.



Паведамляецца, што кіслата прызначалася для вырабу аўтамабільных акумулятараў. Затрыманы небяспечны груз папярэдне ацэнены ў 33 мільёны рублёў.



Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі