Як перадае ВВС, параненыя прынамсі сем чалавек. Відавочцы кажуць, што насустрач Бэкхэму накіраваліся каля тысячы фанатаў.
Футбаліст прыляцеў у Шанхай, каб сустрэцца з гульцамі футбольнай каманды ўніверсітэта Тунцзі ў рамках свайго сямідзённага візіту ў Кітай. Фанаты прарвалі шэрагі паліцыі. У штурханіне пацярпелі і паліцыянты, і студэнты, і ахова ВНУ.
У выніку сустрэча Бэкхэма з мясцовымі футбалістамі не адбылася. Паліцыя абяцае расследаваць інцыдэнт.
Фота — Getty Images/Fotobank.ru