На "Барысаўдрэве" — тры суботнікі запар

"У мяне бацька там працуе. Кажа, што будуць тры суботнікі запар. Сёння я там была па справах. Яны там чысцяць усё, прыбіраюць, мяняюць вокны. Праца кіпіць. Я не ведаю, як школьнікі, але майстры і кантралёры грабуць бруд разам з рабочымі", — распавядае Юлія, яна на прадпрыемстве ўжо не працуе.

Яшчэ адзін супрацоўнік "Барысаўдрэва" кажа Еўрарадыё, што прыбіраць пачалі адразу пасля візіту кіраўніка краіны.

"Выводзілі людзей, прыбіралі, грэблі".

Супрацоўнікі заводакіраўніцтва пацвярджаюць, што на прыборку тэрыторыі задзейнічалі ўсіх.

"І наш аддзел таксама, усе супрацоўнікі заводакіраўніцтва, будзе суботнік у нас тры суботы запар. Сёння таксама прыбіралі".

Намесніца дырэктара па ідэалагічнай працы Наталля Злобіч забегла ў кабінет толькі на тры хвіліны, бо няма часу. "Я сама зайшла ў кабінет на тры хвіліны. На месцы не знойдзеце нават дырэктара", — гаворыць яна Радыё "Свабода". І сапраўды, увесь дзень яе тэлефон не адказвае.

Цэх, які паказвалі прэзідэнту, цяпер не працуе, лінію спынілі — магчыма, каб рабочыя маглі навесці парадак вакол цэха.

Дапамагаюць прыбіраць тэрыторыю завода і вучні будаўнічага ліцэя. Дырэктарка ліцэя Алена Зяблікава называе гэта “дабрачыннай валанцёрскай акцыяй”:

"Замест заняткаў не працуем. Але ў нас сапраўды вялікая і важная будоўля, і мы разумеем важнасць аб'екта. У горадзе шмат аб'ектаў, якія мы дапамагаем як будаўнікі будаваць. А будоўля пачынаецца з прыборкі смецця".

Грамадскі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш кажа, што на будоўлі дапамагаюць і вучні школ. Але пацвердзіць ці абвергнуць такую інфармацыю мы не змаглі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі