На Баранавіцкім свінакомплексе выяўлены рэспіраторна-рэпрадуктыўны сіндром свінняў

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Віктара Карповіча.



Па словах чыноўніка, першыя захварэлыя жывёлы былі выяўленыя 23 красавіка. Пасля даследаванняў у свінняў выявілі гэтае віруснае захворванне. Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні распаўсюду і па ліквідацыі інфекцыі. Карповіч заяўляе, што па звестках на 2 траўня новых выпадкаў захворвання ў свінняў не зафіксавана.





Ён абверг звесткі СМІ пра тое, што на гэтым комплексе ў жывёл выяўлена афрыканская чума і можа быць знішчана ўсё пагалоўе.





Пры гэтым Карповіч падкрэсліў, што рэспіраторна-рэпрадуктыўны сіндром свінняў перыядычна з'яўляецца на комплексах. Для людзей гэтае захворванне не ўяўляе небяспекі.





Як паведамляла Еўрарадыё, незалежных журналістаў да свінакомплекса не пусцілі.





Фота — Intex-press