На Australian Open не засталося беларускіх тэнісістак

На Australian Open не засталося беларускіх тэнісістак

На Australian Open не засталося беларускіх тэнісістак. Апошняй выбыла з турніру Арына Сабаленка. У 1/8 фіналу парнага разраду разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі яна саступіла Барбары Крэйчыкавай і Кацярынай Сінякавай — 6:2, 2:6, 3:6.

Раней з парнага і адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі выбылі Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка, Лідзія Марозава і Вера Лапко. У адзіночным разрадзе Сасновіч і Сабаленка дайшлі да 1/16 фіналу, у парным Аляксандра, як і Арына, выбыла ў 1/8 фіналу. Беларускі тэнісіст Ілля Івашка дайшоў толькі да 1/32 фіналу Australian Open.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі