Вы тут

АНТ дзіўна "абвергла", што беларускія дальнабойнікі загінулі ад расійскіх ракет

Эксперт разважае пра зрэзаны кавалак косці / Скрыншот з відэа

У "расследаванні" АНТ пра забойства беларускіх дальнабойшчыкаў ва Украіне зрабілі вельмі дзіўнае "абвяржэнне" таго, што яны загінулі пад ракетным абстрэлам. Беларускі судмедэксперт кажа, што зрэзалі кавалак косці са сцягна, а гэта значыць, што дальнабойшчыкаў забілі не ракеты. Дзіўная логіка. Пры гэтым горад Корасцень, дзе яны загінулі, знаходзіцца ў Жытомірскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю і якую ў той час шмат абстрэльвалі. Дарэчы, з тэрыторыі Беларусі.

Зрэзаны кавалак косці тлумачыцца вельмі проста: гэта патрэбна дзеля ДНК-тэсту і ідэнтыфікацыі загінулых. То-бок гэта цалкам стандартная працэдура.

38-гадовы Дзмітрый Шылец і 34-гадовы Іван Рогаў загінулі ў Корасцені ў ноч з 9 на 10 сакавіка. Пра гэта паведамлялі мясцовыя ўлады. 17 сакавіка стала вядома, што целы загінулых прывезлі ў Беларусь. Аднак 31 траўня Аляксандр Лукашэнка нечакана заявіў, што іх "забілі ўкраінцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.