У КДБ расказалі пра "спецаперацыю" па вывазе з Украіны дальнабойшчыкаў

У КДБ расказалі пра "спецаперацыю" па вывазе з Украіны дальнабойшчыкаў

У КДБ расказалі пра "спецаперацыю" па вывазе з Украіны беларускіх дальнабойшчыкаў. У аўторак пра яе згадваў Аляксандр Лукашэнка. Увечары на тэлеканале АНТ быў паказаны фільм "Дарогі дахаты".

Пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне апынуліся дзясяткі дальнабойшчыкаў з Беларусі, якія не маглі вярнуцца на радзіму. У фільме заявілі, што іх грузавікі не прапускала праз блокпасты тэрабарона. Беларусы "сталі закладнікамі нацыяналістаў". Самі кіроўцы ў фільме расказваюць свае гісторыі.

Далей з'явіўся загад Лукашэнкі "усіх вярнуць". "На базе знешняй разведкі быў створаны штаб, у склад якога ўвайшлі найбольш падрыхтаваныя супрацоўнікі, якія маюць вопыт правядзення аперацый за мяжой, і спецназ КДБ", — распавядаюць аўтары фільма.

Беларусаў-кіроўцаў утрымлівалі ў 11 гарадах па ўсёй Украіне: ад Ужгарада на захадзе да Адэсы на поўдні і да Харкава на ўсходзе, Шосткі на поўначы. Былі распрацаваны "некалькі сцэнароў вяртання, у тым ліку і сілавы". Сфармавалі спецыяльную групу. Вялі перамовы з нейкім украінцам (супрацоўнікам СБУ), каб ён дапамог беларусам вярнуцца на радзіму. "Адкрыта ад КДБ не выступалі", — прагучала ў фільме. Сцвярджаецца, што ва Украіне спецыяльна стварылі валанцёрскую арганізацыю і не шкадавалі грошай. Пасля аперацыі яна спыніла існаванне.

У фільме заявілі, што двое беларусаў, якія загінулі ў Корасцені пад ракетным абстрэлам, насамрэч маглі загінуць інакш. І спасылаюцца на экспертызу, якую праводзілі пасля таго, як целы загінулых прывезлі на радзіму. Лукашэнка ж ужо заявіў, што іх "забілі ўкраінцы".

У КДБ расказалі пра "спецаперацыю" па вывазе з Украіны дальнабойшчыкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі