Вы тут

На Альманскіх балотах знайшлі нелегальныя стаянкі ягаднікаў

Нелегальная стаянка на Альманскіх балотах / АПБ

Эколагі знаходзяць на Альманскіх балотах нелегальныя стаянкі ягаднікаў. Дзесяткі збіральнікаў журавін жывуць летам і восенню на Альманах, пакідаючы пасля сябе горы смецця.

Альманскія балоты месцяцца на самым поўдні Беларусі, на мяжы з Украінай. Для многіх людзей як з аднаго, так і з другога боку мяжы журавіны — адзіны від заробку. Таму яны збіраюцца ў групы і будуюць у запаведных балотах сапраўдныя "партызанскія" мястэчкі — з намётамі, зямлянкамі, складамі харчавання і імправізаваным студнямі.

Калі ягадны сезон сканчаецца, зборшчыкі раз'язджаюцца па дамах. Пасля сябе яны пакідаюць пластык, шкляныя банкі, абутак, адзенне, палаткі. Усё, што яшчэ можна выкарыстоўваць, закопваюць у надзеі вярнуцца ў наступным годзе і разбіць лагер на тым жа месцы. Леснікі кажуць, што знаходзяць на месцы такіх лагераў тэлевізары і магнітафоны, дэталі ад ровараў і матацыклаў, інструменты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.