На 91-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі скульптар Леў Гумілеўскі

Леў Гумілеўскі / БЕЛТА
Леў Гумілеўскі / БЕЛТА

Скульптар Леў Гумілеўскі памёр 3 ліпеня на 91-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы, піша Наша Ніва.

Леў Гумілеўскі развіваў гераічную тэматыку як у галіне станкавай, так і мемарыяльнай пластыкі. Сярод найбольш вядомых работ скульптара: партрэты Кастуся Каліноўскага, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Уладзіміра Караткевіча, кампазіцыі "Партызаны", "За зямлю, за волю", "Чорная быль", а таксама помнік Янку Купалу ў парку імя Купалы ў Мінску.

Леў Гумілеўскі — народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі скульптуры Саюза мастакоў Беларусі. Больш за 25 гадоў працаваў разам з сынам Сяргеем.

Развітанне са Львом Гумілеўскім адбудзецца 6 ліпеня (аўторак) 2021 года ў жалобным зале па адрасе Кульман, 33а з 10.00 да 11.00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі