Вы тут

На 13 студзеня ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

У найбліжэйшыя суткі сіноптыкі прагназуюць рэзкі перапад тэмператур / Еўрарадыё​

У Беларусі на 13 студзеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз рэзкую змену ўмоваў надвор'я, паведамляе sb.by са спасылкай на Белгідрамет.

Ноччу моцна пахаладае — да -16 °С у сярэднім па краіне. Халадней будзе на ўсходзе краіны. Ноччу ад -17 °С да -22, месцамі да -24. На захадзе будзе адчувальна цяплей — ноччу да -5...-9 °С. Пры гэтым удзень тэмпература паветра складзе камфортныя -2...+4 °С. 

Акрамя таго, у ноч на чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі (пераважна па захадзе) невялікі снег. Днём будзе воблачна і таксама з ападкамі (у выглядзе снегу і мокрага снегу, які пераходзіць у дождж). У выніку на дарогах можа з'явіцца галалёд і галалёдзіца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.