На 1 чэрвеня ў Беларусі аб'явілі "аранжавы" ўзровень небяспекі

Як паведамляе Першы тэлеканал, на заўтра аб'яўлены "аранжавы" ўзровень небяспекі — у асобных раёнах пройдуць ліўні з градам, падчас навальніц магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. Максімальная тэмпература днём складзе 24-28 градусаў цяпла.


Нагадаем, папярэдні раз "аранжавы" ўзровень небяспекі аб'яўлялі 24 траўня. Тады з Украіны ў нашу краіну прыйшоў цыклон "Крыстафер".


Адзначым, што "аранжавы" ўзровень небяспекі прысвойваецца ў тым выпадку, калі "павышаная тэмпература і метэаўмовы могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе насельніцтва, якое ўваходзіць у групу рызыкі". Гаворка найперш пра сталых людзей, якія маюць хранічныя захворванні.

Сіноптыкі: У суботу месцамі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы, град

Наступствы стыхіі ў Баранавічах (фотарэпартаж)

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі