Вы тут

МЗС Украіны пра адносіны з Беларуссю: "Гэта несяброўская палітыка"

МЗС Украіны / yandex.by

Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба лічыць, што адносіны паміж Украінай і Беларуссю не будуць ранейшымі. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала "Прамы".

Такая пазіцыя ўкраінскага МЗС, у першую чаргу, звязана з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі аб перадачы Расіі затрыманых у ліпені байцоў ЧВК. Таксама Кулеба ўспомніў абвінавачванні Лукашэнкі ў адрас Кіева.

— Відавочна, што адносіны з Беларуссю ўжо не могуць быць такімі, якімі яны былі да гэтага. І не толькі з-за масавых і сістэмных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, але і з-за рашэнні па "вагнераўцам", таму што Украіна ва ўсім, аказваецца, вінаватая! Гэта значыць, Расія рэальна пачынае туды заводзіць сваіх спецыялістаў, а абвінавачваюць Украіну. Гэта несяброўская палітыка, і мы не павінны гэтага трываць, — сказаў украінскі міністр.

Нагадаем, 29 ліпеня ў Беларусі затрымалі 33 байца прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. КДБ абвінаваціў іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Кіеў сярод гэтых байцоў апазнаў людзей, якія падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны. Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю з украінскім журналістам Дзмітрыем Гардонам абяцаў экстрадзіраваць "баявікоў" ва Украіну, але ў выніку перадаў іх Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.