МЗС: "У Беларусі з трывогай назіраюць за сітуацыяй у Кыргызстане"

МЗС: "У Беларусі з трывогай назіраюць за сітуацыяй у Кыргызстане"

Беларускае знешнепалітычнае ведамства пракаментавала супрацьстаянне ў Кыргызстане паміж былым прэзідэнтам Алмазбекам Атамбаевым і сілавікамі. Атамбаева падазраюць у дачыненні да карупцыйных спраў, аднак на допыты ён не з'яўляўся. Таму 7 жніўня яго паспрабавалі затрымаць у  населеным пункце Кой-Таш у 20 кіламетрах ад Бішкека. Аднак сотні прыхільнікаў Алмазбека Атамбаева адбілі атаку спецназу, адзін спецназавец загінуў, дзесяткі чалавек былі паранены. Супрацьстаянне працягваецца 8 жніўня.

"У Беларусі з трывогай назіраюць за сітуацыяй у Кыргызстане..., цытуе словы намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС нашай краіны Андрэя Шупляка прэс-служба ведамства. — Спадзяемся, што гэтыя трагічныя падзеі не прывядуць да дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне і раз'яднання кыргызскага грамадства".

У Мінску спадзяюцца, што ўладам Кыргызстана ўдасца "забяспечыць вяршэнства закона, стабільнасць у дзяржаве і пазбегнуць далейшай эскалацыі сітуацыі, якая можа прывесці да чалавечых ахвяраў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі