Вы тут

МЗС РФ: праца па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі працягваецца

БЕЛТА

У Маскве па-ранейшаму лічаць Беларусь найбліжэйшым саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Такую заяву зрабіла Міністэрства замежных спраў Расіі, якое правяло прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам працы ў 2019 годзе. Адно з пытанняў было прысвечана перспектывам узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках саюзнай дзяржавы.

"У цяперашні момант працягваецца праца, накіраваная на паглыбленне інтэграцыі Расіі і Беларусі", — заявілі ў МЗС Расіі. Там нагадалі, што дапрацоўваюцца галіновыя "дарожныя карты" (іх 31), якія ўяўляюць сабой "траекторыю далейшай інтэграцыі" краін "ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця".

Расійскае знешнепалітычнае ведамства згадала і пра "спрэчныя сюжэты", якія ўзнікаюць у дачыненнях Беларусі і Расіі.

Як вядома, у снежні 2019-га адбылося некалькі сустрэч і тэлефонных размоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны былі прысвечаны найперш "паглыбленню інтэграцыі". Аднак ніякіх дакументаў падпісана не было. У той час у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі антыінтэграцыйныя вулічныя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.