Трамп адмовіўся ад разбуральнага ўдару па Іране — яго папрасілі
Дональд Трамп / Carlo Allegri / Reuters
Трамп заявіў, што адклаў чарговую атаку на Іран. Пра гэта яго папрасілі з Тэгерана і іншых краін Блізкага Усходу.
Прэзідэнт ЗША ізноў разлічвае на хуткае заключэнне мірнага пагаднення, што "будзе ўключаць неадкладнае адкрыццё Армузскага праліва і ліквідацыю ядзернай пагрозы з боку Ірана".
Ад удару па Іране адмовіўся і Ізраіль — "далучыўшыся" да рашэння Трампа. Пра ўсё гэта палітык напісаў у сваёй сацсетцы Truth.