ДАІ ў Брэсцкай вобласці пераведзеная на ўзмоцнены рэжым
ДАІ правярае матацыклістаў у Брэсцкай вобласці / t.me/pressmvd
Праз вялікую колькасць аварый ДАІ ў Брэсцкай вобласці пераведзеная на ўзмоцнены рэжым. За два дні там адбылося шэсць ДТЗ, у якіх загінулі пяць чалавек.
У іх ліку — дзве аварыі з удзелам матацыклаў, ахвярамі якіх сталі і кіроўцы, і іх пасажыры.
На Брэстчыну накіраваныя мотапатрулі з іншых рэгіёнаў краіны, на дарогах дзяжурыць "Страла". Праверкі ўзмоцняцца бліжэй да вечара 2-га жніўня.