МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы

Вільня ў чарговы раз настойвае на тым, "каб беларускія органы забяспечылі належны кантроль асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу" / ELTA
Вільня ў чарговы раз настойвае на тым, "каб беларускія органы забяспечылі належны кантроль асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу" / ELTA

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту ў сувязі з інцыдэнтам з грамадзянінам Пакістана на мяжы, паведамляе Delfi. Літоўцы на 30 гадзінаў закрывалі пункт пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку — "Каменны Лог"). Вільня ў чарговы раз настойвае на тым, "каб беларускія органы забяспечылі належны кантроль асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу".

Грамадзянін Пакістана 8 ліпеня прайшоў беларускую мяжу, а літоўскія памежнікі заявілі, што ў яго фальшывыя дакументы. Пакістанца адправілі назад, але беларусы адмаўляліся яго прымаць. Больш за суткі мужчына правёў на нейтральнай паласе, праз гэта прапускны пункт быў закрыты. Яго адкрылі толькі ўвечары 10 ліпеня, калі пакістанец вярнуўся ў Беларусь. Высветлілася, што замежнік папрасіў прытулак у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі