МЗС: Інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма
![МЗС: Інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1467227670.jpg.webp?itok=gpN83mve)
МЗС Беларусі паведамляе ў сваім акаўнце ў Twitter, што інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма. Але сітуацыя працягвае адсочвацца.
На данный момент информация о пострадавших в #Турция гражданах #Беларуси отсутствует. @BelarusTurk продолжает отслеживать ситуацию
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 17 июля 2016 г.
Беларускае знешнепалітычнае ведамства нашай краіны рэкамендуе "да стабілізацыі становішча" ў Турцыі "ўстрымацца ад запланаваных паездак". Як вядома, днямі там была спроба ваеннага перавароту, загінулі сотні людзей. Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Турэцкай Рэспубліцы, МЗС Беларусі рэкамендуе "захоўваць спакой і ў мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі выключыць наведванне месцаў масавага збору, а таксама, па магчымасці, не пакідаць месца пражывання".