МЗС: Бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачне дзейнічаць 12 лютага

МЗС: Бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачне дзейнічаць 12 лютага

11 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў афіцыйна апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". Ён уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, у тым ліку для ўсіх краін Еўрасаюза (замежнікі мусяць прыбываць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск). Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, 5-дзённы бязвізавы рэжым уезду ў нашу краіну пачне дзейнічаць з нядзелі, 12 лютага 2017 года. Раней меркавалася, што ўказ набудзе сілу 11 лютага.

МЗС: Бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачне дзейнічаць 12 лютага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі