МЗС Беларусі запускае ў Facebook фотарамку-вышыванку

МЗС Беларусі запускае ў Facebook фотарамку-вышыванку

2 ліпеня МЗС Беларусі запускае ў Facebook рамку для фатаграфій профілю ў колерах вышыванкі. Нагода для гэтага — Дзень беларускай вышыванкі, прыём, які ў ведамстве традыцыйна ладзяць для замежных дыпламатаў, акрэдытаваных у нашай краіне.

“Ва ўсіх будзе магчымасць размаляваць Facebook у колеры беларускай вышыванкі”, — распавядаюць у прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Сёлета карэктывы ў фармат свята ўнёс каранавірус. Фестываль будзе называцца ˮУ Беларусі як дома 3.0. Версія дыстанцыйная". Што застаецца нязменным — МЗС ізноў апране замежных дыпламатаў у беларускія колеры: “Можам гарантаваць, што вышымайкі разыйдуцца ва ўсе куткі свету!”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі