МЗС Беларусі: запрашэнне на выбары ў БДІПЧ АБСЕ дасылалася

МЗС Беларусі: запрашэнне на выбары ў БДІПЧ АБСЕ дасылалася

У МЗС Беларусі ў адказ на пытанне TUT.by заявілі, што запрашэнне на выбары ў БДІПЧ АБСЕ дасылалася. У прэс-службе знешнепалітычнага ведамства сведчаць, што адбылося гэта на наступны дзень пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты — 15 ліпеня.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, на сайце АБСЕ з'явілася паведамленне, што Місія Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека не будзе сёлета назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі — Міністэрства замежных спраў нашай краіны не даслала афіцыйнага запрашэння.

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз выказаў спадзяванне, што рашэнне БДІПЧ АБСЕ будзе перагледжана. "Беларусь ніколі не праводзіла выбары без назірання, — кажа ён. — І на гэты раз мы ад самага пачатку былі цвёрда намераны запрасіць назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ пасля рэгістрацыі кандыдатаў".

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі