Назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ на выбарах у Беларусі не будзе: іх не запрасілі

Назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ на выбарах у Беларусі не будзе: іх не запрасілі

Місія Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) не будзе сёлета назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце АБСЕ. 

Як паведаміла дырэктарка арганізацыі Інгіб’ёрг Сальрун Гістладацір, Міністэрства замежных спраў Беларусі не даслала афіцыйнага запрашэння. 

"Адсутнасць своечасовага запрашэння больш чым праз два месяцы пасля абвяшчэння выбараў перашкодзіла БДІПЧ назіраць за ключавымі аспектамі выбарчага працэсу", — заявіла яна. Гаворка ідзе пра такія этапы як фармаванне выбарчых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. 

У сувязі з пандэміяй каранавіруса сёлета ўзніклі праблемы з міжнародным назіраннем: шмат якія краіны зачынілі свае межы. Аднак Беларусь, як вядома, межы не зачыняла. Але і афіцыйнага запрашэння міжнародным назіральнікам не дасылала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі