МЗС Беларусі заклікае хутчэй правесці перамовы па Украіне

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з адмысловай заявай наконт трагічнай гібелі мірных жыхароў ў раёне Валнавахі. Нагадаем, што ў выніку артабстрэлу ўкраінскага блокпаста быў падбіты аўтобус з мірнымі жыхарамі, загінула 12 чалавек. 15 студзеня ва Украіне абвешчаная жалоба.

Беларускія дыпламаты выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых.

"Гэтая трагічнае падзея яшчэ раз сведчыць аб неабходнасці неадкладнага спынення прымянення зброі, што прадугледжана мінскімі дамоўленасцямі. Заклікаем да неадкладнага аднаўлення працы трохбаковай кантактнай групы для аператыўнага прыняцця рашэнняў па ўрэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне і недапушчэнні новых ахвяр на тэрыторыі брацкай нам краіны", — гаворыцца ў заяве.

СМІ паведамляюць, што перамовы ў Мінску могуць адбыцца да канца гэтага тыдня. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік украінскага МЗС Яўген Перабійніс. Таксама з'явіліся звесткі, што прадстаўнікі так званых "ДНР" і "ЛНР" адправіліся ў Мінск.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заяўляе, што афіцыйны Мінск не мае кансалідаванай заяўкі на правядзенне перамоваў:

Мірончык: "Пакуль што новай інфармацыі ў нас няма. У то бок, у нас няма кансалідаванай канчатковай інфармацыі ад удзельнікаў перамоўнага працэсу аб тым, што перамовы заўтра адбудуцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі