Мытнікі знайшлі ў беларусак пад адзеннем "Iphone SE"
![Мытнікі знайшлі ў беларусак пад адзеннем "Iphone SE"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gran14260404bm.jpg.webp?itok=stmJxSCu)
Дзве жыхаркі Брэста везлі з Польшчы 8 незадэклараваных мабільных тэлефонаў "Iphone SE". Іх яны схавалі пад верхнім адзеннем, аднак мытнікі кантрабанду знайшлі.
Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Беларускі ехалі на мікрааўтобусе "Форд Транзіт". Агульны кошт тэлефонаў ацэнены на 120 мільёнаў рублёў. Іх забралі да рашэння суда.