Мясніковіч прапанаваў банкам падставіць плячо пацярпелым ад чумы

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прапанаваў дакладна расставіць прыярытэты ў вырашэнні праблемы. Паводле яго слоў, іх два: першы — "спыніць бяду", не шкадуючы сілаў і сродкаў, другі — выплата кампенсацый грамадзянам за ліквідаваных з-за АЧС свіней.



Прэм'ер прапанаваў банкам "падставіць плячо" пацярпелым ад афрыканскай чумы свіней комплексам і гаспадаркам, прадаставіць ім двухгадовую адтэрміноўку плацяжоў па выдадзеных крэдытах. Мясніковіч лічыць, што для іх трэба прадастаўляць крэдыты на ліквідацыю наступстваў АЧС "на асабліва льготных умовах".
 

"Акрамя таго, неабходна выпрацаваць парадак інфармавання і сумесных дзеянняў з міжнароднымі арганізацыямі, — цытуе словы Міхаіла Мясніковіча БЕЛТА. — Калі здарыцца бяда, нашы суседзі, партнёры па Мытным саюзе, краіны Еўрасаюза павінны разумець, што тут няма ніякай двайной гульні, што рашэнні, якія прымаюцца, носяць абавязковы характар, і мы нічога не хаваем, таму што разумеем згубнасць гэтай хваробы".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі