Мячэць "Сэрца Чачні" ўсё ж прызналі сімвалам Расіі

Яна атрымала званне найлепшай славутасці Расіі нароўні з Каломенскім крамлём, перадае ВВС.



Па выніках другога этапу конкурсу падмаскоўны Каломенскі крэмль апынуўся лідарам. Аднак улады Чачні абвясцілі аб рашэнні зняць мячэць з удзелу ў конкурсе праз тэхнічны збой, які адбыўся падчас галасавання. Кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў нават заявіў, што махлярства сотавых аператараў перашкодзіла мячэці стаць лідарам другога тура.



У панядзелак арганізатары прызналі сітуацыю з SMS-галасаваннем у другім туры форс-мажорнай. Агульныя страты галасоў удзельнікамі паўфіналу праз тэхнічныя збоі ў сістэме галасавання складаюць да 5 мільёнаў 200 тысяч галасоў, гаворыцца ў заяве аргкамітэта.



Конкурс "Расія 10" закліканы шляхам усеагульнага галасавання адабраць дзесяць новых візуальных знакаў Расіі.



Фота — nightcitylights.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі