Мы змагаемся за новы Дзень незалежнасці — Ціханоўская

Беларусы з вялізным бел-чырвона-белым сцягам / АР
Беларусы з вялізным бел-чырвона-белым сцягам / АР

Святлана Ціханоўская пракаментавала адзначэнне 3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь Дня незалежнасці. "Мы ўсё яшчэ змагаемся за свабоду — цяпер пад трайной пагрозай Лукашэнкі, Пуціна і Прыгожына, — піша ў Twitter кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. — Мы змагаемся за той дзень, калі ў Беларусі будзе адзначацца новы Дзень Незалежнасці, вольны ад тыраніі і расійскага імперыялізму".

Дзень незалежнасці Беларусі з 1991-га да 1996 года адзначаўся 27 ліпеня. Пасля рэферэндума 1996-га і разгону Вярхоўнага Савета, праведзенага Аляксандрам Лукашэнкам, свята сталі адзначаць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 25 сакавіка беларускія патрыёты адзначаюць угодкі абвяшчэння ў 1918 годзе дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У тг-канале Еўрарадыё якраз праходзіць апытанне наконт таго, у які дзень трэба адзначаць Дзень незалежнасці Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі