Мы гэтым мярзотнікам па той бок мяжы павінны паказаць — Лукашэнка пра санкцыі

Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці / БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці / БЕЛТА​

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь павінна "паказаць" ЕС і ЗША, якія ўвялі абмежаванні ў дачыненні да шэрагу фізічных асоб і беларускіх прадпрыемстваў, што "іх санкцыі — гэта іх бяссілле". Пры гэтым аўтараў санкцый ён назваў "мярзотнікамі".

"Мы гэтым мярзотнікам па той бок мяжы павінны паказаць, што іх санкцыі — гэта іх бяссілле. І мы гэта зробім", цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА. Гэта ён заявіў падчас размовы з жыхарамі Свіслацкага раёна. Там Лукашэнка наведвае малочна-таварную ферму і транспартна-лагістычны цэнтр, а таксама мае намер правесці нараду аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці.

Гаварыў Лукашэнка падчас размовы з людзьмі і пра эканоміку, і пра ўплыў санкцый на ВУП.

"Які будзе ВУП пасля гэтых ашалелых санкцый? Ні на адным прадпрыемстве прасядання быць не павінна", — запатрабаваў ён.

Падчас наведвання малочна-таварнай фермы "Бортнікі" Лукашэнка загаварыў пра вайну і недахоп дысцыпліны.

"Не дай бог вайна — мы б тут усе дыбарам сталі і абаранялі краіну. Чаму зараз, у адносна мірны час мы не хочам папрацаваць?" — запытваў ён.

У пачатку тыдня эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) апублікавалі прагноз па ВУП Беларусі сёлета. Пакуль ВУП расце, але ў другім паўгоддзі з-за санкцый чакаецца істотнае запаволенне тэмпаў росту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі