"Мы бачым, што адбываецца ў Беларусі і ў Грузіі" — Зяленскі

Уладзімір Зяленскі ў Малдове / newsmaker.md
Уладзімір Зяленскі ў Малдове / newsmaker.md

1 чэрвеня падчас выступу на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдове прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь. З яго слоў вынікае, што ён хацеў бы бачыць нашу краіну ў ЕС і NATO.

"Усе еўрапейскія краіны, якія мяжуюць з Расіяй і не жадаюць, каб Расія на іх напала, павінны ўступіць у саюз з ЕС і NATO,цытуе словы Зяленскага newsmaker.md. — У нас няма выбару, альбо адкрытая вайна, альбо пакрокавая акупацыя. Мы бачым, што адбываецца ў Беларусі і ў Грузіі".

Прэзідэнт Украіны перакананы, што "надышоў час рашэнняў". У сваім выступе ён заклікаў на саміце NATO ў Вільні ў ліпені прыняць Украіну ў альянс. "Патрэбен мірны саміт, патрэбныя пазітыўныя рашэнні для Украіны, таму што яны пазітыўныя для ўсіх, і для Малдовы, і для Грузіі, і для Беларусі. Я не сумняваюся", — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Нядаўна Зяленскі заявіў, што "больш за 70% насельніцтва Беларусі" падтрымліваюць Украіну. І Беларусь будзе свабоднай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі