Музыку Уладзіслава Плюшчава асудзілі на тры гады калоніі

Уладзіслаў Плюшчаў / @by_culture
Уладзіслаў Плюшчаў / @by_culture

Музыку Уладзіслава Плюшчава асудзілі на тры гады калоніі. На гэты раз яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе прадстаўніка ўлады", "паклёпе" і "незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных". Крымінальную справу гітарыста "Крамбамбулі" і Pomidor/off разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Андрэй Млечка). Плюшчаву таксама прызначылі штраф — 9600 рублёў, піша @viasna96.

У пачатку жніўня Уладзіслава Плюшчава асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму і штраф — 6400 рублёў. Тады яго прызналі вінаватым у "публічнай абразе прадстаўніка ўлады", "публічнай абразе гонару і годнасці" і "незаконным зборы інфармацыі аб прыватным жыцці". У музыкі канфіскавалі аўтамабіль.

Плюшчаў за кратамі з красавіка 2022 года. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі