Музыка гурта "Стары Ольса" загучала ў папулярным серыяле "Вікінгі"

Музыка гурта "Стары Ольса" загучала ў папулярным серыяле "Вікінгі"

У папулярным канадска-ірландскім серыяле "Вікінгі" прагучала музыка беларускага гурта "Стары Ольса". Аўтары выкарысталі кампазіцыю "Куранта" з альбома "Скарбы літвінаў". 

Кампазіцыя гучыць ў сёмай серыі шостага сезона, які называецца The Ice Maiden. Яна аздабляе сцэну купання князёўны Кацярыны.

"Вікінгі" — гістарычны серыял пра вікінгаў і іх эпоху, створаны Майклам Хёрстам для тэлеканала History. Прэм'ера кінадрамы адбылася 3 сакавіка 2013 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі