Вы тут

Лідар гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі з'ехаў ва Украіну

Зміцер Сасноўскі / facebook.com/zsasnouski

Лідар гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі з'ехаў ва Украіну. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: "У Кіеве, у сяброў, у бяспецы. Успаміны напішу..." Сасноўскі дзякуе ўсім, хто яму дапамагаў.

Музыка быў затрыманы ў Клецку 13 лістапада падчас ланцугу памяці. Тры дні ён правёў у пастарунку, дзе яго не кармілі. Потым атрымаў штраф — 810 рублёў. Пасля вяртання ў Мінск Зміцер Сасноўскі даведаўся, што яго шукаюць невядомыя. "Вярнуўся ў Менск, а тут шукаюць па пад'ездзе, з маёй фоткай, на сходах размова нейкіх — вырашалі, як ламаць мае дзверы. Усіх абдымаю, я на лыжы", — напісаў ён на мінулым тыдні і пакінуў Беларусь.

facebook.com/zsasnouski

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.