Мужчына зладзіў страляніну ў ваенкамаце ў Іркуцкай вобласці РФ

Хлопец трапіў у ваенкама, той у рэанімацыі / скрыншот відэа, @taygainfo
Военком в реанимации. Он тяжело ранен.
Малады чалавек зладзіў страляніну ў ваенкамаце горада Усць-Ілімск Іркуцкай вобласці. Пра гэта паведаміў губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў. Пацярпеў ваенкам. Ён "у рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане, лекары змагаюцца за яго жыццё", расказаў губернатар. Стралка, па яго словах, затрымалі. Хлопцу 25 гадоў, яго завуць Руслан Зінін. Кобзеў заявіў, што даў даручэнне ўзмацніць меры бяспекі.
Па факце стральбы ў Усць-Ілімску ўжо распачатая крымінальная справа аб замаху на жыццё праваахоўніка і незаконным абароце зброі, перадаюць РІА "Новости". Крыніцы агенцтва таксама паведамілі, што акрамя ваенкама ніхто не пацярпеў.
Тым часам рэсурс ASTRA са спасылкай на маці нападніка расказвае, што стралок "вельмі перажываў праз павестку, якая прыйшла найлепшаму сябру". Раніцай ён сказаў родным, што пайшоў у ваенкамат добраахвотнікам.
"Потым мы не маглі да яго датэлефанавацца, а потым убачылі гэтыя навіны. Самому Руслану павестка не прыходзіла, але ўчора яна прыйшла яго найлепшаму сябру. Руслан быў вельмі засмучаны праз гэта, таму што сябар у войску не служыў. Казалі, што будзе частковая мабілізацыя, а атрымліваецца, што бяруць усіх", — адзначыла мама Руслана Зініна. Адкуль у сына зброя, жанчына не ведае.
Нагадаем, у Расіі на мінулым тыдні была абвешчаная частковая мабілізацыя. У шэрагу гарадоў прайшлі пратэсныя акцыі. У прыватнасці, у выхадныя масава пратэставалі ў Дагестане. Акрамя таго, прыкметна вырасла колькасць мужчын, якія жадаюць пакінуць РФ — выраслі попыт на авіябілеты і чэргі на сухапутных межах.
❗️В Усть-Илимске Иркутской области мужчина открыл стрельбу в военкомате. Начальник военной комиссии раненhttps://t.co/GEOz5JgHyI
— Медиазона (@mediazzzona) September 26, 2022
Видео: «Тайга.инфо» pic.twitter.com/5cRzI8nRCY
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.