Мужчына скраў у суседа 4 тысячы долараў на вяселле сына

Мужчына скраў у суседа 4 тысячы долараў на вяселле сына

Мінская міліцыя затрымала 49-гадовага замежнага грамадзяніна, які скраў у свайго суайчынніка каля $4 тысяч. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пра тое, што ў суседа па кватэры сабралася буйная сума грошай, мужчына выпадкова даведаўся падчас размовы. Ён дачакаўся, пакуль 23-гадовы ўладальнік зберажэнняў сыдзе з дома, улез да яго ў пакой і скраў грошы. А пасля, як высветлілі міліцыянты, адправіў іх сваёй сям’і на радзіму, каб там змаглі арганізаваць вяселле сына.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Савецкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта. Здзейсненае можа быць расцэнена як крадзеж, фігуранту справы, калі яна будзе распачатая, можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі