Мужчына катаўся на сапбордзе па Свіслачы і патануў
У Свіслачы патануў мужчына
28 лютага ў рацэ Свіслач у раёне праспекта Незалежнасці аказаліся людзі. Аднаго з іх — мужчыну — выратаваць не ўдалося.
Па папярэдняй інфармацыі, мужчына і жанчына каталіся па рацэ на сапбордах. Абодва былі без выратавальных камізэлек (на іх былі гідракасцюмы сухога тыпу). Страціўшы раўнавагу, яны ўпалі ў ваду. Жанчына выцягнула свайго напарніка на бераг.
Паведамляецца, што медработнікі спрабавалі яго рэанімаваць, але ён загінуў.
Жанчыне і мужчыне было 39 і 45 год. Праплываючы паблізу дома 32а па праспекце Незалежнасці, яны вырашылі сфатаграфавацца ля вадаспаду. У нейкі момант мужчына страціў раўнавагу, стукнуўся галавой аб бетонную частку пешаходнага маста і зваліўся ў ваду.