Muse робіць лепшыя вокладкі

Новы альбом брытанцаў Muse «The Resistance» уганараваны адмысловай узнагародай за афармленне альбома – вокладка пласцінкі атрымала прэмію Best Art Vinyl Prize як лепшая дызайнерская праца 2009-га года. Другім у «мастацка-музычным» рэйтынгу фінішаваў альбом Manic Street Preachers «Journal For Plague Lovers», трэцім – дэбютная сольная кружэлка вакалісткі The Knife Карын Дрэер Андэрсан «Fever Ray».

Фіналісты вызначаліся шляхам онлайн-галасавання на сайце прэміі. Лепшыя вокладкі будуць выстаўленыя на ўсеагульны агляд у музычных аддзелах сеткі крам Selfridges па ўсёй Вялікабрытаніі.

Фота: fashionblog.am

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі