Muse - любімы гурт Ватыкана

Ватыкан азнаёміў грамадскасць са спісам “богаўгодных” артыстаў і
трэкаў. Папская канцылярыя на чале з Папам Бенедыктам XVI абрала 12
песень, якія падабаюцца царкоўным служачым для новага музычнага
сервісу, што стартуе на MySpace.com. Пры гэтым музычныя прыхільнасці рымска-каталіцкіх святароў апынуліся нечакана дэмакратычнымі. У ліку іх пераваг - нараўне з кампазіцыямі Моцарта і самога Папы, які выпусціў нядаўна свой альбом, - апынуліся хіт Тупака Шакура (Tupac Shakur) “Changes” і новая песня Muse “Uprising”.

Таксама ў плэй-ліст увайшла песня легендарнай спявачкі Шырлі Бэсі (Shirley Bassey) “After The Rain” і трэк маладых сіэтлскіх індзі-рокераў Fleet Foxes “He Doesn't Know Why”.

“Нам падабаюцца самыя розныя стылі музыкі, таму абраныя намі трэкі вельмі адрозніваюцца адзін ад другога. Але ўсіх гэтых артыстаў аб'ядноўвае адно - жаданне дастукацца да сэрцаў добразычлівых людзей”, - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Ватыканам.

Фота: a-z.az