МУС ведае пра шэсць "злодзеяў у законе" родам з Беларусі

МУС ведае пра шэсць "злодзеяў у законе" родам з Беларусі

Міністэрства ўнутраных спраў ведае пра шэсць "злодзеяў у законе" родам з Беларусі. Такую лічбу агучыў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1". Праграма выйшла ў эфір увечары 1 снежня.

Па словах Шуневіча, усе злодзеі былі "каранаваныя" за мяжой, бо не маюць права "каранавацца" на нашай тэрыторыі. Тры з іх знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. "Два — за мяжой, носа сюды не паказваюць. Дакладней, адзін за мяжой, адзін баражыруе паміж Беларуссю і Турцыяй. Адзін знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам у Слуцку", — удакладніў міністр.

Кіраўнік МУС лічыць, што звычайных грамадзян тэма "злодзеяў у законе" хваляваць не павінна, бо галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй трымае сітуацыю на аператыўным кантролі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі