Вы тут

МУС расказаў, як замежнікам трапіць без візы на лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША

Сімволіка легкаатлетычнага матча Еўропа — ЗША

Міністэрства ўнутраных спраў удакладніла, хто з замежнікаў можа скарыстацца бязвізавым уездам у Беларусь на лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША. Турнір пройдзе ў Мінску 9-10 верасня.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка сваім указам №308 ад 16 жніўня "Аб падрыхтоўцы і правядзенні матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы" вызначыў бязвізавы парадак праезду для замежнікаў.

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 1 па 20 верасня. Каб скарыстацца ім, патрэбныя дакументы для выезду за мяжу, а таксама арыгінальны ці электронны квіток на матчавую сустрэчу, распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Дарэчы, распаўсюджваецца бязвіз толькі на грамадзян 74 дзяржаваў, пералічаных у дадатку да ўказа. Астатнія замежнікі, якія паедуць з 1 па 20 верасня на матч, могуць атрымаць беларускую візу пры наяўнасці арыгінальнага ці электроннага квітка на гэты турнір. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.