МУС: Еўропа цікавіцца, ці можам мы падзяліць з ёй “цяжар адказнасці” за бежанцаў

МУС: Еўропа цікавіцца, ці можам мы падзяліць з ёй “цяжар адказнасці” за бежанцаў

Прыём грамадзян Украіны застаецца прыярытэтам беларускай міграцыйнай палітыкі. Такую заяву зрабіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у інтэрв’ю праграме “Карціна свету”, якое выйшла ў эфір 5 снежня на канале “РТР-Беларусь”.

Па словах прадстаўніка МУС, еўрапейскія партнёры неафіцыйна намацваюць глебу, наколькі Беларусь гатовая падзяліць цяжар адказнасці, прыняўшы пэўную катэгорыю бежанцаў. Аднак на сёння адпаведныя службы займаюцца пераважна грамадзянамі Украіны, якія працягваюць прыбываць у Беларусь і падаваць адпаведныя хадайніцтвы. 

Пры гэтым Бягун падкрэсліў, што беларускі бок выконвае свае міжнародныя абавязанні і разглядае хадайніцтвы бежанцаў і мігрантаў з любых краін. 

Таксама начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі выказаўся наконт таго, ці варта актыўней прымаць мігрантаў з азіяцкіх і афрыканскіх краін, бо яны нібыта могуць дапамагчы з павелічэннем колькасці насельніцтва Беларусі. Аляксей Бягун адзначыў, што заўсёды ацэньваецца ўзровень інтэграцыі пэўнага замежніка. У якасці прыкладу лёгкай інтэграцыі ён прывёў украінцаў.

Апроч таго, цяперашні паток бежанцаў у Еўропу “не даязджае да Беларусі”, бо ў ЕС гэтая катэгорыя грамадзян атрымлівае большыя сацыяльныя льготы, у тым ліку матэрыяльную дапамогу і жыллё. У Беларусь ж даецца “мінімальны сацыяльны пакет” і пры гэтым трэба працаваць, наведваць моўныя курсы, інтэгравацца ў грамадства. Звычайна ў Беларусь едуць тыя, хто раней тут вучыўся і мае нейкія карані.  

У 2014 годзе Беларусь прыняла 14 грамадзян Сірыі, якія перасяліліся “мэтавым чынам” з Лівана. На сёння яны праходзяць інтэграцыю, перадае БелаПАН.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі