МУС дакументуе дзейнасць беларусаў-добраахвотнікаў ва Украіне

МУС Беларусі намагаецца дакументаваць дзейнасць беларусаў-добраахвотнікаў, якія ваююць на Данбасе, як на баку ўкраінскіх сілавікоў, так і баевікоў. Пра гэта 13 траўня, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, у нашай краіне няма ў вытворчасці крымінальных спраў па фактах наёмніцтва. "Намі прымаюцца меры, каб дакументаваць іх дзейнасць там. Але гэта дастаткова складана", — прызнаўся Шуневіч.

Дарэчы, па словах міністра, у Беларусі пакуль не заведзена і крымінальных спраў па фактах праяваў сепаратызму. Аднак сітуацыя адсочваецца "вельмі ўважліва", збіраецца інфармацыя, падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Фота: AFP, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі