МУС Чачні: У рэспубліцы няма пераследу сэкс-меншасцяў

МУС Чачні: У рэспубліцы няма пераследу сэкс-меншасцяў

Улады Чачні заяўляюць, што ў рэспубліцы няма пераследу сэкс-меншасцяў. Кіраўнік упраўлення МУС Чачні Руслан Алханаў заявіў, што яго ведамства праверыла публікацыі СМІ на гэты конт і не змагло пацвердзіць ніводнага факта.

Паводле Алханава, МУС “правярае кожны факт, агучаны ў СМІ па гэтай тэматыцы, а шуміха, раздзмутая асобнымі псеўдаабаронцамі чачэнскага народу, носіць правакацыйны характар і мае на мэце дыскрэдытаваць у вачах грамадскасці Чачэнскую Рэспубліку”.

Публікацыя “Забойства гонару” з’явілася 1 красавіка ў “Новой газете”. Журналістка Алена Мілашына сцвярджала, што ў Чачні расшукваюць геяў, катуюць іх і забіваюць. Пры гэтым яны спасылалася на крыніцы ў МУС. Паводле Мілашынай, было забіта каля 50 чалавек. “Медуза” пазней звязалася з адным з затрыманых, якому ўдалося пакінуць рэспубліку, і ён пацвердзіў інфармацыю пра пераслед.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі