МУС Беларусі раіць загадзя паклапаціцца пра пашпарты напярэдадні адпачынка

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі раіць грамадзянам загадзя замяніць пашпарты са скончаным тэрмінам дзеяння напярэдадні сезону адпачынкаў. МУС раіць не чакаць траўня або чэрвеня, а ўжо цяпер звярнуцца ў пашпартныя сталы, бо па дадзеных бюро пашпартызацыі насельніцтва дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі прыток ахвотных замяніць пашпарт у параўнанні з зімовымі месяцамі ўжо ўзрос больш чым ўдвая.

МУС сумесна з Міністэрствам эканомікі падрыхтавала пастанову па паскораным вырабе дакументаў, якая дазволіць замяняць пашпарт напрацягу 10 дзён.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі