МУС Беларусі абнавіла "спіс экстрэмістаў", плюс 26 прозвішчаў

Будынак МУС Беларусі / sb.by
Будынак МУС Беларусі / sb.by

МУС Беларусі чарговы раз абнавіла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Цяпер у спісе 2442 прозвішчы, з іх 26 — новыя.

У спіс дадалі, у тым ліку, кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева і журналіста Алеся Любенчука. У кастрычніку 2022 года Брэдзелева асудзілі на 4 гады калоніі. Яго абвінавачвалі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 КК РБ). Суд над Алесем Любенчуком таксама адбыўся ўвосень 2022 года. Яго судзілі паводле артыкула "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" (ч. 3 арт. 361-1 КК ) і прагаварылі да 3 гадоў калоніі. Абодвух праваабаронцы прызналі палітвязнямі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі