Вы тут

МТЗ хоча рабіць высокатэхналагічныя трактары

belarus-tractor.com

Мінскі трактарны завод плануе выпускаць высокатэхналагічныя трактары для Заходняй Еўропы і ЗША. Пра гэта прэс-службе прадпрыемства распавёў генеральны канструктар завода Андрэй Стасілевіч.

"Гаворка ідзе пра стварэнне сучаснага мадэльнага шэрагу, шырокага як па магутнасці, так і па ўласцівасцях, разлічанага для розных рынкаў. Адрозненні паміж простымі і высокатэхналагічнымі мадэлямі будуць істотныя. Мы плануем, што развіццё гэтых двух напрамкаў будзе працякаць паралельна. Гэта значыць, простая тэхніка будзе арыентаваная на краіны, дзе неабходныя трактары "без наваротаў" і па дэмакратычных цэнах, а новая лінейка тэхнікі — у асноўным на высокатэхналагічныя рынкі Еўропы і Амерыкі", — тлумачыць спецыяліст.

У бліжэйшы час плануецца дапоўніць трактары "Беларус" такімі функцыямі, як аўтаматычная трансмісія, сістэмамі аўтакіравання. 

"Мы таксама маем намер максімальна наблізіць наш трактар ​​да канчатковага спажыўца. Гэта значыць, асноўныя элементы тэхнікі будуць выпускацца тут, а яе зборка і канчатковая камплектацыя — на заводах, набліжаных да рынкаў збыту", — дзелічцца планамі Стасілевіч.

Ён дадае, што фірмовы стыль дызайну плануецца захаваць і ў новых трактарах МТЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.