Вы тут

Морква і буракі сталі лідарамі па росце цэн на гародніну

Морква і буракі / Ілюстрацыйны фотаздымак

Морква і буракі падаражэлі найбольш з усёй гародніны з пачатку года.

Да такой высновы прыйшло "Радыё Свабода", калі прааналізавала дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

У студзені 2021 года морква каштавала 0,89 рубля за кілаграм, у ліпені — ужо 2,66 рубля. Тады як буракі ў студзені каштавалі 0,83 рубля за кілаграм, у ліпені — 2,61 рубля за кілаграм.

Такім чынам, морква і буракі падараражэлі ўтрая.

Кошты на другую гародніну ў асноўным таксама значна павялічыліся. Так, цыбуля за 7 месяцаў падаражэла на 60%, бульба — на 65%.

А вось агуркі і памідоры за 7 месяцаў году патаннелі ў 3,8 і 1,8 раза адпаведна — гэта абумоўлена сезоннасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.