Вы тут

Моніч: жаданне жыць на гэтай зямлі і аддаваць ёй усе свае ўменні — мая ідэя

Мікіта Моніч / Еўрарадыё

5 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — экскурсавод, мастацтвазнаўца Мікіта Моніч.

Незаўважна нават для саміх сябе беларусы выраслі ў сапраўдных грамадзян краіны, гатовых браць адказнасць не толькі за сябе і сваю сям’ю, але і за свой двор, свой горад, сваю краіну. Людзі пачалі больш цікавіцца тым, што адбываецца наўкол, з’явілася патрэба ў альтэрнатыве наяўнай палітыцы, афіцыйнай культуры і гэтак далей. І найперш — у нацыянальнай альтэрнатыве. Зацікаўленасць у тым, чаго дзейная ўлада ім даць не магла і не хацела, перакананы Мікіта Моніч. 

Пра тое, ці існуе яна — нацыянальная альтэрнатыва і сувязь будучыні з мінулым, а мастацтва з палітыкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Монічам.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.